04

УРОК 4 – LECIONO 4

Metodo de malvarmigo de betono

Firmao «Air Products and Chemicals» /Er prodakts end kemiklz/ (Usono) ellaboris novan metodon por malvarmigo de likva betono en la konstruejo [7] helpe de [3] likva nitrogeno.

Sub [5] efiko de nitrogeno la akvo transformiĝas [5, 7] en «glacian kaĉon» [2] kaj miksiĝas [7] kun la betono, donante [1] al ĝi necesan humidecon [7]. Kvankam [4] la temperaturo de la likva nitrogeno atingas -195o C [8], la temperaturo de la malvarmigata betona mikso egalas nur [6] minus 50-55o C.

La firmaestro [7] diras, ke tiu ĉi metodo havas [9] grandan estontecon [7].

Камэнтары – Komentoj

1. Калі замяніць у дзеепрыметніку канчатак -a на -e, то атрымаецца дзеепрыслоўе: vidante – бачачы, vidinte – убачыўшы; registrante – рэгіструючы, registrinte – зарэгістраваўшы.

2. Напрамак (рух наперад) і пераход у іншы стан выражаюцца, як і ў беларускай мове, вінавальным склонам, г.зн. канчаткам -n: en la aŭtomobilo – у аўтамабілі, en la aŭtomobilon – у аўтамабіль.

3. Спалучэньне прыслоўя і прыназоўніка часам дае зручны ў карыстаньні складаны прыназоўнік: rezulte de elspezo de energio – у выніку расходу энэргіі.

4. Злучнік kvankam – хоць, хаця: Kvankam la kvalito de la produkto estas alta, oni postulas pli altan kvaliton. – Хаця якасьць гэтага прадукту высокая, пратрабуецца вышэйшая якасьць.

5. Прыназоўнікі: sub – пад (sub glacio; temperaturo sub nulo – тэмпэратура ніжэй за нуль; subkompreni – падразумяваць, subigi – падпарадкоўваць); trans – за, праз, па той бок (transdoni – перадаць, transformi – пераўтварыць, трансфармаваць).

6. Часьціцаnur – толькі: Niaj produktoj estas nur altkvalitaj. – Нашыя прадукты – толькі высакаякасныя.

7. Суфіксы: -iĝ- азначае «рабіцца, станавіцца» (aktiviĝi – актывізавацца, paciĝi – памірыцца, registriĝi – рэгістравацца, estiĝi – стаць, зрабіцца); -ej- азначае месца (informejo – бюро даведак, laborejo – месца працы); -ec- азначае якасьць, абстрактнае паняцьце (facileco – лёгкасьць, grandeco – веліч, homeco – чалавечнасьць); -estr- азначае «начальнік», «кіраўнік» (grupestro – кіраўнік групы).

Прынцыпова, карані спалучаюцца з любымі канчаткамі, суфіксамі, прыстаўкамі, іншымі каранямі. У выніку атрымліваюцца словы: а) якія маюць у беларускай мове эквіваленты ў выглядзе аднаго слова (grandega, alteco); б) якія маюць сэнс, але ня маюць у беларускай мове эквівалентаў у выглядзе аднаго слова (ricevejo, mineralaro); в) бессэнсоўныя, якія, зразумела, не ўжываюцца.

8. Чытаецца: minus cent naŭdek kvin Celsiaj gradoj.

9. Дзеяслоў havi (мець) заўсёды патрабуе пасьля сябе вінавальнага склону, дзеяслоў esti (быць) – ніколі: Mi havas aŭtomobilon. La aŭtomobilo estas nova.

Словы – Vortoj

Varma – цёплы, firmao – фірма, Usono – ЗША, nitrogeno – азот, likva – вадкі, konstrui – будаваць, helpi – дапамагаць, efiki – уплываць (на), akvo – вада, formi – утвараць, фармаваць, glacio – лёд, kaĉo – каша, miksi – зьмешваць, humida – вільготны, atingi – дасягнуць, grado – градус, ступень, egala – роўны, diri – казаць, гаварыць, havi - мець.

Такім чынам, вы вывучылі 234 каранёвыя словы. Гэты лік можна лёгка павялічыць шматкроць з дапамогай словаўтварэньня. Мэханізм словаўтварэньня ў эспэранта просты і дакладны. Зь іншага боку, ён служыць галоўнай унутранай спружынаю разьвіцьця мовы, крыніцаю дзіўнага багацьця ейнай лексікі. Паспрабуйце ў вольны час утвараць новыя словы са знаёмых вам каранёў, суфіксаў, прыставак і канчаткаў. Гэта, па-першае, гімнастыка для розуму і, па-другое, выдатны сродак для абагачэньня слоўнікавага запасу. Дарэчы, ці вы заўважылі, што вы ўжо вывучылі чвэртку нашага экспрэс-курса? Do vi jam ellernis 234 radikajn vortojn. Tiun nombron estas facile kelkobligi helpe de vortfarado. La meĥanismo de vortfarado en Esperanto estas simpla kaj regula. Aliflanke, ĝi servas kiel ĉefa interna risorto por evoluo de la lingvo, fonto de mirinda riĉeco de ĝia vortprovizo. Provu en libera tempo formadi novajn vortojn el konataj al vi radikoj, sufiksoj, prefiksoj kaj finaĵoj. Tio estas, unue, gimnastiko por la menso kaj, due, bonega rimedo por pliriĉigo de sia vortoprovizo. Cetere, ĉu vi rimarkis, ke vi jam trastudis kvaronon de nia ekspres-kurso?
04
Hosted by www.Geocities.ws

1