02

УРОК 2 – LECIONO 2

Rudolf Diesel, inventinto [9] de [6] dizel-motoro:

«Tiun [4, 14] ĉi [14] lingvon [4] mi [1] traktas el [12] vidpunkto de [6] inĝeniero, kies [13] klopodo estas [2] direktita [9] al [7] ŝparo de [6] energio. La [5] celo de [6] Esperanto estas [2] ŝpari tempon [4], energion [4], laboron [4], monon [4], kaj [8] plirapidigi [11, 16], plisimpligi [11, 16] la [5] internaciajn [3, 4, 12] rilatojn [3, 4].

El [12] tiu [14] vidpunkto estas [2] malfacile [10] kompreni oponojn [3, 4], kiuj [3, 13] ankoraŭ [15] aperas kontraŭ [12] enkonduko [12] de [6] la [5] afero, tiel [14] utila por [12] la [5] homaro [11]. Mi [1] opinias enkondukon [4, 12] de [6] Esperanto kiel [13] necesegan [4, 11] bezonon [4] por [12] la [5] paco kaj [8] kulturo”.

Камэнтары – Komentoj

1. Асабовыя займеньнікі: mi – я, vi – ты, вы, li – ён, ŝi – яна, ĝi – ён, яна, яно (для неадушаўлёных прадметаў), ni – мы, ili – яны: mi vidas, vi filtris, li projektos, ŝi fotus, ĝi registras, ni informis, ili analizos. Прыналежныя займеньнікі ўтвараюцца даданьнем канчатка -a да асабовых займеньнікаў: mia celo, via problemo, lia aŭtomobilo, ŝia ĉokolado, ĝia aromo, nia grupo, ilia instituto.

2. У адрозьненьне ад беларускай мовы, дзеяслоў-зьвязка, які мае ў цяперашнім часе форму estas (ёсьць, зьяўляецца, маецца, знаходзіцца), заўсёды прысутнічае: Lia metodo estas nova – ягоны мэтад - новы. Ĝi estas metalo – гэта мэтал.

3. Множны лік словаў, што маюць канчатак -o ці -a, утвараецца даданьнем канчатку -j: novaj maŝinoj, tri dolaroj.

4. Вінавальны склон словаў, што маюць канчатак -o ці -a, а таксама асабовых займеньнікаў, утвараецца даданьнем канчатку -n: Ŝi registras temperaturon. Li fotas ilin. Ni vidas aromajn fruktojn.

5. Азначальны артыкль la ўжываецца з назоўнікам, які абазначае прадмет, пра які што-небудзь вядома. Артыкль на беларускую мову не перакладаецца (зрэдку можа перакладацца словам «гэты»). Адсутнасьць la раўнасільная неазначальнаму артыклю: Mi vidas aŭtomobilon. La aŭtomobilo estas nova. Пры ўласных назоўніках, колькасных лічэбніках і любых займеньніках артыкль звычайна не ўжываецца.

6. Значэньне роднага склону выражаецца прыназоўнікам de, які звычайна на беларускую мову не перакладаецца (часам можа перакладацца словамі «ад, з»): aŭtomobilo de inĝeniero, aromo de fruktoj, projekto de fabriko.

7. Значэньне давальнага склону выражаецца прыназоўнікам al, які звычайна на беларускую мову не перакладаецца (часам можа перакладацца словам «да»): Li signalas al ni.

8. Злучнік kaj – і, а, ды: Anglio kaj Francio, kvadrato kaj kubo, analizo kaj sintezo, nova kaj aktiva, vidi kaj informi.

9. Дзеепрыметнікі прошлага часу ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -int- (актыўныя) і -it- (пасіўныя): vidinta – які (па)бачыў, vidita – (па)бачаны, fotinta – які фатаграфаваў, fotita – сфатаграфаваны, registrinta – які рэгістраваў, registrita – зарэгістраваны.

10. Прыстаўка mal- надае слову супрацьлеглы сэнс: malnova – стары, malaktiva – пасіўны.

11. Суфіксы: -eg- азначае павелічэньне (problemego – велізарная праблема); -ar- азначае сукупнасьць аднародных прадметаў (maŝinaro – сукупнасьць машынаў), -ig- азначае «зрабіць», «прымусіць» (aktivigi – актывізаваць, publikigi – апублікаваць, grupigi – групаваць).

12. Прыназоўнікі: en – у (en Eŭropo); el – з, са [адкуль] (el la aŭtomobilo); inter – між, сярод (inter ni); por – для, за, з мэтай, для таго каб (por vi, por analogio, por foti); kontraŭ – супраць (mi estas kontraŭ la projekto).

Эспэранцкія прыназоўнікі маюць больш вузкія і канкрэтныя значэньні, чым беларускія: Li estas en la kongreso – ён на кангрэсе (а не «ў кангрэсе»). Прыназоўнікі могуць ужывацца ў якасьці прыставак: internacia – інтэрнацыянальны, міжнародны.

13. Пытальныя словы: kiu? – хто?, які?, kiel? – як?, kies? – чый? Слова kiu можа прымаць канчаткі -j і -n: Kiu estas inĝeniero? Kiel registri la temperaturon? Kies ĉokolado ĝi estas? Kiujn fruktojn vi vidas?

14. Указальныя словы: tiu – той, tiel – так, ties – таго (які належыць таму). Слова tiu можа прымаць канчаткі -j і -n: Tiu vino estas francia. Registru la temperaturon tiel. Ties aŭtomobilo estas nova. Mi vidas tiujn aromajn fruktojn. Набліжэньне выражаецца часьціцай ĉi – гэты. Калі няма супрацьпастаўленьня «блізкае – далёкае», то ĉi таксама можа ўжывацца ў значэньні «гэты».

15. Прыслоўе ankoraŭ – яшчэ: Analizu ankoraŭ tri materialojn.

16. Параўнальная ступень прыметнікаў і прыслоўяў утвараецца з дапамогай словаў pli ... ol – больш ... чым: Tiu ĉi maŝino estas pli nova ol tiu maŝino.

Словы – Vortoj

Inventi – вынаходзіць, lingvo – мова, trakti – разглядаць, трактаваць, punkto – кропка, klopodi – клапаціцца, direkti – накіроўваць, ŝpari – ашчаджаць, захоўваць, tempo – час, labori – працаваць, mono – грошы, rapida – хуткі, шпаркі, simpla – просты, rilato – дачыненьне, facila – лёгкі, kompreni – разумець, oponi – пярэчыць, aperi – зьявіцца, konduki – весьці, afero – справа, utila – карысны, homo – чалавек, opinii – думаць, меркаваць, мець думку, necesa – неабходны, bezoni – мець патрэбу, paco – мір.

Зьвярнеце ўвагу, што многія словы ў эспэранта маюць роднасныя словы ў беларускай мове (direkti – дырэктар, labori – лябараторыя, kosti – каштаваць і да г.п.). Карысна пры магчымасьці супастаўляць і зь іншымі вядомымі вам мовамі. Дарэчы, засвоіўшы наш экспрэс-курс эспэранта, вы будзеце арыентавацца ў тэкстах на некаторых эўрапейскіх, нават незнаёмых вам мовах.

Верагодна, другі крок падаўся вам цяжэйшым за першы. Але калі вы яго зрабілі, то дасягнулі зьдзіўляючага выніку: ужо на другім занятку пераклалі зусім нармальны тэкст. Абяцаю вам, што кожны наступны крок будзе лягчэйшым за папярэдні. А ў апошніх уроках увогуле амаль няма чаго будзе вывучаць. Восьмая частка курса пройдзеная, і фінал ужо бачны... Kredeble, la dua paŝo ŝajnis al vi pli malfacila ol la unua. Sed se vi ĝin faris, vi atingis mirindan rezulton: jam en la dua leciono vi tradukis tute normalan tekston. Mi promesas al vi, ke ĉiu sekva paŝo estos pli facila ol la antaŭa. Kaj en la lastaj lecionoj restos preskaŭ nenio por lerni. La oka parto de la kurso estas trastudita, kaj la fino jam estas videbla...
02
Hosted by www.Geocities.ws

1