PP

KIEL MI ESTIS KEMIISTO

ЯК Я БЫЎ ХІМІКАМ

postparolo

пасьляслоўе

   
En 1977 mi hazarde foliumis en la instituta biblioteko la moskvan scienc-popularan revuon «Kemio kaj vivo». Sur la griza fono de tiamaj revuoj tiu ĉi montriĝis elstare interesa eĉ por mi, malproksima de la kemio. Precipe plaĉis al mi pensigaj scienc-fikciaj noveloj kaj konsiloj pri studado de la angla kaj japana lingvoj. Estis evidente, ke la revuon preparas homoj neordinaraj. Mi fariĝis abonanto de la revuo. У 1977 годзе я выпадкова прагартаў у інстытуцкай бібліятэцы маскоўскі навукова-папулярны часопіс «Хімія і жыцьцё». На шэрым тле тагачасных часопісаў гэты аказаўся незвычайна цікавым нават для мяне, далёкага ад хіміі. Асабліва спадабаліся мне навукова-фантастычныя апавяданьні, якія прымушалі задумацца, і парады па вывучэньні ангельскай і японскай моваў. Было выдавочна, што часопіс рыхтуюць людзі незвычайныя. Я стаў падпішчыкам гэтага часопіса.
Publikigi artikolon pri Esperanto en sovetiaj centraj revuoj estis afero pli ol komplika. Sen ia espero mi, tamen, post jaro proponis tion al la redakcio. Krom la letero, mi sendis kelkajn bonajn librojn kaj revuojn por montri, ke Esperanto estas afero serioza. Kiom konsternita mi estis, ricevinte respondon de unu el la redaktoroj Olgert Libkin, ke la redakcio estas interesita ne nur pri artikolo sed ankaŭ pri kurso de esperanto! Tio ŝajnis Kristnaska fabelo. Апублікаваць артыкул пра эспэранта ў цэнтральных савецкіх часопісах было справай болей чым складанай. Безь якой-небудзь надзеі, я, аднак, праз год прапанаваў гэта рэдакцыі. Акрамя ліста, я даслаў некалькі добрых кнігаў і часопісаў, каб паказаць, што эспэранта — справа сур'ёзная. Як я быў уражаны, атрымаўшы адказ ад аднаго з рэдактараў Альгерда Лібкіна, што рэдакцыя зацікаўленая ня толькі ў артыкуле, але і ў курсе эспэранта! Гэта падавалася каляднай казкай.
La kurson mi komencis pricerbumi jam havante sperton pri gazeta kurso, kiu poste transformiĝis en la lernolibron «Metodika helpilo pri la internacia lingvo Esperanto» (tiun strangan titolon mi elpensis por ĉirkaŭiri cenzurajn barojn), la plej populara lernolibro de Esperanto en Sovet-Unio de post 1974. Proponi estas facile, fari – malfacile. Tial mi longe prokrastadis la verkadon de la kurso. La persista redaktoro re- kaj re- skribis al mi, admonanate pri la neplenumita laboro kaj konsilante, ke la kurso enhavu ion «kemiecan» kaj nomiĝu «Esperanto por kemiistoj». Курс я пачаў абдумваць, ужо маючы досьвед газэтнага курса, які потым быў пераўтвораны ў падручнік «Мэтадычныя распрацоўкі па міжнароднай мове эспэранта» (гэтую дзіўную назву я прыдумаў, каб абмінуць цэнзурныя бар'еры), самы папулярны падручнік эспэранта ў Савецкім Саюзе з 1974 года. Прапанаваць – лёгка, рабіць – цяжка. Таму я доўга адтэрміноўваў напісаньне. Упарты рэдактар зноў і зноў пісаў мне, нагадваючы пра невыкананую працу і раючы, каб курс утрымліваў што-небудзь «хімічнае» і зваўся «Эспэранта для хімікаў».
La principojn de tiu ekspres-kurso mi jam imagis. Mi supozis trovi facilajn kemiajn tekstojn, aranĝi ilin tiel, ke ili pli-malpli entenu ĉefajn leksikajn kaj gramatikajn elementojn, kiuj estu klarigataj en la formo de koncizaj komentoj. Tamen la esperita Esperanto-revuo «Kemio Internacia» kaj aliaj kemiaj artikoloj seniluziigis min pro sia troa fakeco kaj manko de allogo por nefakuloj. Прынцыпы гэтага эспрэс-курса я ўжо сабе ўяўляў. Я зьбіраўся знайсьці лёгкія хімічныя тэксты, упарадкаваць іх так, каб яны больш або менш утрымлівалі асноўныя лексічныя і граматычныя элемэнты, якія тлумачыліся б у выглядзе кароткіх камэнтароў. Аднак эспэранцкі часопіс «Kemio Internacia», на які я спадзяваўся, і іншыя хімічныя артыкулы расчаравалі мяне сваёй складанасьцю і малапрывабнасьцю для неадмыслоўцаў.
La problemon mi solvis alimaniere: elektis facile kompreneblajn mallongajn informojn pri novaĵoj de scienco kaj tekniko (ne nur kemio) el la «Bulteno de eksterlanda scienc-teknika inform-ado», tradukis ilin en Esperanton, prilaboris kaj preparis kiel tekstojn por lingva studado. Праблему я вырашыў інакш: выбраў лёгка зразумелыя кароткія паведамленьні пра навіны навукі й тэхнікі (ня толькі хіміі) з «Бюлетэня замежнай навукова-тэхнічнай інфармацыі», пераклаў іх на эспэранта, перапрацаваў і падрыхтаваў у выглядзе тэкстаў для вывучэньня мовы.
Laŭ interkonsento kun la redaktoro, la tuta kurso devis lokiĝi sur nuraj 40 paĝoj, tajpitaj kun du intervaloj. Do mi devis esti inventema por enŝovi en la minimuman spacon maksimumon da materialo, tiel ke la kurso estu interesa por nefakuloj kaj estu bona enkonduko en la lingvon kaj en la Esperanto-mondon. Ankaŭ psikologio kaj humuro ne estis preteratentitaj. Па дамоўленасьці з рэдактарам увесь курс мусіў умясьціцца ўсяго толькі на 40 старонках, надрукаваных праз два інтэрвалы. Таму мне давялося выявіць вынаходлівасьць, каб уціснуць у мінімальную прастору максімум матар'ялу, з тым каб курс быў карысным для неадмыслоўцаў і быў добрымі ўводзінамі ў мову і ў сьвет эспэранта. Не былі абмінутыя таксама псіхалёгія і гумар.
La laboro postulis pli da tempo ol mi supozis. Sed kiam mi alportis la pretan ekspres-kurson en la redakcion, min atendis ŝoko. Konfuze, Libkin diris, ke la revuo iĝis tiom populara, ke «supre» (subkomprenu: en CK KPSU – Centra Komitato de Komunista Partio de Sovet-Unio) oni ĝin ne nur atentis sed ankaŭ forte frapis kaj punis la redakcion («Pensu la redakcio nur pri sia kemio»). «La direktivoj ne estas eternaj. – Li provis min konsoli. – Mi proponas al vi restigi la kurson ĉe mi. La tempoj ŝanĝiĝos. Kaj tiam ni publikigos ĝin». Праца патрабавала болей часу, чым я меркаваў. Аднак калі я прынёс гатовы экспрэс-курс у рэдакцыю, мяне чакаў шок. Зьбянтэжана Альгерт Лібкін сказаў, што часопіс стаў настолькі папулярным, што «наверсе» (маецца на ўвазе ў ЦК КПСС – Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Савецкага Саюза) на яго ня толькі зьвярнулі ўвагу, але й пакаралі рэдакцыю («Няхай рэдакцыя займаецца толькі сваёй хіміяй»). «Дырэктывы ня вечныя, – справабаў ён мяне суцешыць. – Я прапаную вам пакінуць курс у мяне. Часы зьменяцца. І тады мы апублікуем яго».
Nu, kion fari! Ĉiun duan-trian monaton mi telefonis al Olgert Libkin. Nenio nova. En decembro 1981 li diris al mi: «Estas io nova: kiam mi eniras la kabineton de la vic-ĉefredaktoro, li ektremetas, atendante la saman demandon pri la Esperanto-kurso». Ну, што рабіць! Кожныя два-тры месяцы я тэлефанаваў Альгерту Лібкіну. Нічога новага. У сьнежні 1981 года ён сказаў мне: «Ёсьць нешта новае: калі я заходжу ў кабінэт намесьніка галоўнага рэдактара, ён уздрыгвае, чакаючы таго ж пытаньня пра курс эспэранта».
En marto 1982 mi venis el Moskvon por la 2-a konferenco de ASE – Asocio de sovetiaj esperantistoj (cetere, tiam okazis evento, nekredebla por tiu totalisma tempo: dum elektoj ni faligis Anatolon Berjoza, kiun oni altrudadis al ni «desupre» kiel respondecan sekretarion de ASE). Mi telefonis al Libkin, kaj li ĝoje ekkriis: «Estas bonaj novaĵoj! Urĝe venu al mi hejmen!» Tie li montris al mi la (bone) redaktitan kaj retajpitan manuskripton kun ruĝkrajonita supraĵo: «Mi permesas publikigi. Ĉefredaktoro akademiano Petrjanov-Sokolov». Ankaŭ mi subskribis la manuskripton. У сакавіку 1982 года я прыехаў у Маскву на 2-ю канфэрэнцыю АСЭ – Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў (дарэчы, тады здарылася падзея, неверагодная для таго таталітарнага часу: на выбарах мы правалілі Анатоля Бярозу, якога нам навязвалі «зьверху» ў якасьці адказнага сакратара АСЭ). Я патэлефанаваў Лібкіну, і ён радасна ўскрыкнуў: «Ёсьць добрыя навіны! Неадкладна прыходзьце да мяне дахаты!» Там ён радасна паказаў мне (добра) адрэдагаваны й перадрукаваны рукапіс з «шапкай», напісанай чырвоным алоўкам «У друк. Галоўны рэдактар акадэмік Пятранаў-Сакалоў». Я таксама падпісаў рукапіс.
Olgert Libkin kaj lia edzino Marina akceptis min tre afable kaj montris malnovajn lernolibrojn de Esperanto, kiujn ili iom studis dum sia studenteco. Cetere, poste Marina sufiĉe bone ekregis Esperanton, legis en ĝi librojn kaj revuojn, vizitis Moskvajn Esperanto-klubojn. Альгерт Лібкін і ягоная жонка Марына прынялі мяне вельмі ветліва і паказалі старыя падручнікі эспэранта, якія яны крыху вывучалі ў студэнцкія гады. Між іншым, у далейшым Марына даволі добра авалодала эспэранта, чытала на ім кнігі й часопісы, наведвала маскоўскія клубы эспэранта.
Olgert Libkin petis min trovi doktoron pri kemio aŭ alia naturscienco, kiu (sub)skribus mallongan prezenton de la kurso. Al mia ĉagreno, la plej altpostenaj kemiistoj de Baŝkirio (en mia loĝloko urbo Ufa) ektimis la proponon («Se el Moskvo oni oficiale petus nin, eble...»). Sed la esperantistoj-sciencistoj volonte verkis – akademiano Jonas Dagys el Litovio kaj docento Boris Ŝvarc el Belorusio. Альгерт Лібкін папрасіў мяне знайсьці доктара хімічных ці іншых натуральных навукаў, які б напісаў ці падпісаў бы кароткае прадстаўленьне курса. На маё засмучэньне, хімікі, якія займалі самыя высокія навуковыя пасады ў Башкірыі (у горадзе майго жыхарства Ўфе) спалохаліся гэтай прапановы («Калі б з Масквы нас афіцыйна папрасілі пра гэтае, магчыма...»). Але эспэрантысты-навукоўцы ахвотна напісалі — акадэмік Ёнас Дагіс з Літвы і дацэнт Барыс Шварц зь Беларусі.
Neatendite mi ricevis el Vladivostoko de Vladimir Matvejev (tiam nekonata al mi kaj poste mia korespondkursano, aŭtoro de netrivialaj artikoloj pri Esperanto) kopion de kolektiva letero, kiun sendis grupo da lokaj sciencistoj al la redakcio de «Kemio kaj vivo» pri la sama temo! Tiujn tri leterojn la redaktoro uzis kiel prezenton de la kurso. La redakcia desegnisto faris ĉarmajn desegnaĵojn. Нечакана я атрымаў з Уладзівастока ад Уладзіміра Мацьвеева (тады мне невядомага, а потым майго завочнага курсанта, аўтара нетрывіялных артыкулаў пра эспэранта) копію калектыўнага ліста, які даслала група мясцовых навукоўцаў у рэдакцыю «Хіміі і жыцьця» на тую ж тэму! Гэтыя тры лісты рэдактар выкарыстоўваў у якасьці прадстаўленьня курса. Рэдакцыйны мастак зрабіў чароўныя малюнкі.
La kurso estis planita por kvar numeroj de la revuo de julio ĝis oktobro 1982. Sed necesis sekretigi ĝian aperon antaŭ niaj «bonfarantoj» el SSOD (rusa mallongigo de Unio de sovetiaj societoj de amikeco kaj kulturaj ligoj kun eksterlando), al kiu CK KPSU komisiis helpi (en la senco «malhelpi») la Esperanto-movadon: ja SSOD estus povinta, sekvante la partiajn instrukciojn pri nedisvastigo de Esperanto, malebligi pere de CK KPSU publikigon de la kurso; de niaj (mal)helpantoj oni povis atendi tiaĵon. Курс быў запланаваны на чатыры нумары часопіса ад ліпеня да кастрычніка 1982 года. Але трэба было трымаць у сакрэце ягонае зьяўленьне ад нашых «дабрадзеяў» з ССТДа (Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі), якому ЦК КПСС даручыў дапамагаць (у сэнсе «перашкаджаць») эспэранта-руху: ССТД ж мог, усьлед за партыйнымі інструкцыямі пра нераспаўсюджваньне эспэранта, зрабіць праз ЦК КПСС публікацыю курса немагчымай; ад нашых «памагатых» магчыма было такога чакаць.
Mi aranĝis la dokumentojn por partopreni la Universalan Kongreson de Esperanto en Antverpeno (Belgio), kien mi intencis alporti la julian numeron de la revuo. Antaŭ la kongreso mia edzino kaj mi vojaĝis en Kartvelio kaj Armenio, invitite de niaj amikoj-esperantistoj. De tie mi kelkfoje telefonis Moskven: la apero de la julia numero prokrastiĝis. Я аформіў дакумэнты для ўдзелу ў Сусьветным кангрэсе эспэрантыстаў у Антвэрпэне (Бэльгія), куды я зьбіраўся прывезьці ліпеньскі нумар часопіса. Перад кангрэсам мая жонка і я падарожнічалі па Грузіі і Арменіі па запрашэньні нашых сяброў-эспэрантыстаў. Адтуль я некалькі разоў тэлефанаваў у Маскву: зьяўленьне ліпенскага нумара затрымлівалася.
Unu tagon antaŭ nia forflugo en Bruselon, la redakcio ricevis el la tipografio signalajn ekzemplerojn de la revua numero. Vespere Olgert enmanigis al mi signalan ekzempleron kun redakcia stampo, kaj Marina enalimanigis bastonon de seka Finnlanda kolbaso (bonŝance, ĉar en Belgio ni ne havis oficialajn vesper-manĝojn, kaj la mono, kiun oni al ni ŝanĝis, estis mizere malmulta). За дзень да нашага адлёту ў Брусэль рэдакцыя атрымала з друкарні сігнальныя асобнікі часопіснага нумара. Вечарам Альгерт уручыў мне сігнальны асобнік са штампам рэдакцыі, а Марына ўручыла (ў другую руку) палку фінскай каўбасы (вельмі дарэчы, таму што ў Бэльгіі ў нас не было афіцыйных вячэраў, а грошай мянялі нам мізэрна мала).
Tiel bone ekipita, mi prezentis la kurson (ne la kolbason) dum la kunveno de ISAE – Internacia Scienca Asocio Esperantista. Baldaŭ pri la kurso aperis artikolo en la revuo «Esperanto», kiun la redaktoro Simo Milojeviĉ prespretigis antaŭ la apero de la kurso. Pluraj eksterlandanoj interesiĝis, petis de mi ekzemplerojn kaj provis publikigi nacilingvajn tradukojn. Usonaj esperantistoj el Chicago eĉ faris tradukon el la rusa en la anglan, ricevis eldonpermeson de VAAP (Sovetia agentejo pri aŭtoraj rajtoj), tamen eldoni ne sukcesis. Так добра экіпіраваны, я прадставіў курс (не каўбасу) на паседжаньні ISAE – Міжнароднай асацыяцыі навукоўцаў-эспэрантыстаў. Неўзабаве пра курс зьявіўся артыкул у часопісе «Эспэранта», які рэдактар Сіма Мілоевіч падрыхтаваў да друку яшчэ да зьяўленьня курса. Некалькі іншаземцаў зацікавіліся, папрасілі ў мяне асобнікі і спрабавалі апублікаваць пераклады на нацыянальных мовах. Амэрыканскія эспэрантысты з Чыкага нават зрабілі пераклад з расейскай на ангельскую, атрымалі дазвол на выданьне ад УААП (Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правох), але выдаць не змаглі.
Kiel eta miraklo, la kurso iom post iom aperis – en kvanto 265 mil (!!!) ekzempleroj, do vidita de minimume miliono da kleraj legantoj de la revuo. Eĉ nun malnovaj abonantoj de la revuo memoras ĝin. Як маленькі цуд, курс паступова зьявіўся – накладам 265 тысячаў (!!!) асобнікаў, такім чынам, яго пабачылі сама меней мільён адукаваных чытачоў часопіса. Нават цяпер старыя падпішчыкі часопіса помняць яго.
La lasta leciono de la kurso (la 16-a) estis ekzamena. Venis en la redakcion pli ol 400 ekzamenaj laboroj. Ĉiuj sendintoj ricevis specialan ateston de «Kemio kaj vivo» pri kursfino. Irina kaj Anatolo Gonĉarovoj, kiuj kontrolis la ekzamenajn laborojn, publikigis en N-ro 6 (1983) grandan konkludan artikolon, kiu enhavis, i. a., reeĥojn de legantoj. Ankaŭ poste la revuo kelkfoje menciis la ekspres-kurson de Esperanto. Reeĥoj venadis al mi dum pluraj jaroj. Legantoj ne dubis, ke mi estas kemiisto. Апошні ўрок курса (16-ы) быў заліковым. Дайшло ў рэдакцыю болей за 400 заліковых працаў. Усе даслаўшыя атрымалі адмысловы атэстат «Хіміі і жыцьця» аб заканчэньні курса. Ірына і Анатоль Ганчаровы, якія праверылі заліковыя працы, апублікавалі ў N 6 за 1983 год вялікі заключны артыкул, які ўтрымліваў, між іншым, водгукі чытачоў. І пазьней часопіс неаднаразова ўзгадваў экспрэс-курс эспэранта. Водгукі прыходзілі да мяне яшчэ шмат гадоў. Чытачы не сумняваліся ў тым, што я хімік.
Kaj la lasta akordo. En junio 1990 mi sukcesis faksimile represigi la kurson en la kvanto de 3 mil ekzempleroj. La permeson pri represo la redakcio ne nur al mi donis letere, sed eĉ publikigis ĝin kune kun anonco pri miaj aperontaj novaj Esperanto-lernolibroj. La plaĉa aspekto kaj alloga titolo («Esperanto en 16 tagoj») de la ekspres-kurso konribuis al rapida elĉeriĝo de la libreto. Krome, la kurso ricevis novan vivon per uziĝo en koresponda instruado.

І апошні акорд. У чэрвені 1990 года я здолеў факсімільна перадрукаваць гэты курс накладам 3 тысячы асобнікаў. Дазвол на перадрук рэдакцыя ня толькі дала мне пісьмова, але і апублікавала яго разам з аб'явай пра мае рыхтаваныя да друку падручнікі эспэранта. Прыемны выгляд і прывабная назва («Эспэранта за 16 дзён») экспрэс-курса спрыялі таму, што кніжка разышлася вельмі хутка. Апроч таго, курс артымаў новае жыцьцё дзякуючы выкарыстаньню ў завочным навучаньні.

En julio 1990, post la fermo de la Universala Kongreso de Esperanto en Havano (Kubo), nia grupo staris apud la kongresejo, atendante aŭtobuson por forveturo. Subite min aliris sufiĉe juna nigrahaŭta kubano kaj larĝridete diris: «Ĉu vere vi estas Boris Kolker? Mi lernis Esperanton per via kurso por kemiistoj». У ліпені 1990 года, пасьля закрыцьця Сусьветнага кангрэсу эспэрантыстаў у Гаване (Куба), наша група стаяла ля будынку кангрэса, чакаючы аўтобус для ад'езду. Раптам да мяне падышоў малады чарнаскуры кубінец і з шырокай усьмешкай сказаў: «Ці вы сапраўды Барыс Колкер? Я вывучаў эспэранта па вашым курсе для хімікаў».
Jen la konciza prezento de tiu iom drameca historio (1977-1982-1992), unu el pluraj dramecaj sed agrablaj historioj, kiujn mi travivis en Esperantujo. Вось кароткае прадстаўленьне гэтай некалькі драматычнай гісторыі (1977-1982-1992), адной з многіх драматычных, але прыемных гісторыяў, якія я перажыў у Эспэрантыдзе.

***

***

P.S. Mi ne povas deteni min de agrabla sed iom alitema postskribo. Antaŭ du horoj telefonis al mi el Moskvo Aleksandro Ŝevĉenko por gratuli pri la apero en la eldonejo «Nauka» de mia libro «Lernolibro de la lingvo Esperanto. Baza kurso» (la lasta versio de la supre menciita lernolibro «Metodika helpilo pri la internacia lingvo Esperanto»). Konceptita en 1972, unue publikigita kiel gazeta kurso en 1973; postaj prilaboritaj eldonoj en la urbo Ufa en 1974, 1976, 1978, 1979, 1980; multaj represoj en multaj urboj de Sovet-Unio plus estonlingva eldono kun Jaan Ojalo. Tamen tio estas alia, ankaŭ drameca sed agrabla historio.

Boris Kolker

La 16-an de aprilo 1992

Ufa (Baŝkirio), Rusio

P.S. Я не магу ўтрымацца ад прыемнага пастскрыптуму, хаця й на некалькі іншую тэму. Дзьве гадзіны таму патэлефанаваў да мяне з Масквы Аляксандр Шаўчэнка, каб павіншаваць са зьяўленьнем у выдавецтве «Навука» маёй кнігі «Падручнік мовы эспэранта. Асноўны курс» (апошні варыянт вышэйзгаданага падручніка «Мэтадычныя распрацоўкі па міжнароднай мове эспэранта»). Задуманы ў 1972 годзе, упершыню апублікаваны ў выглядзе газэтнага курса ў 1973 годзе, наступныя перапрацаваныя выданьні ў горадзе Ўфа ў 1974, 1976, 1978, 1979, 1980 гадох, шмат перадрукаў у многіх гарадох Савецкага Саюза плюс выданьне на эстонскай мове зь Яанам Аяла. Аднак гэта іншая, таксама драматычная, але прыемная гісторыя.

Барыс Колкер

16 красавіка 1992 г.

Уфа (Башкірыя), Расея

   
P.P.S. La brilaj atingoj de la nuntempaj scienco kaj tekniko – komputilo kaj Interreto – pensigis min, ke mia iam populara ekspres-kurso de Esperanto povas akiri novan vivon. Do mi zorge prilaboris la tutan kurson kaj nun prezentas ĝin al vi en la nova vesto. Se la kurso plaĉas al vi, studu ĝin kaj rekomendu ĝin al viaj konatoj kaj al viaj samlandanoj. Sed ne haltu ĉe tiu kurso: studu plu por fariĝi kompetenta civitado de la simbola Esperanto-lando. P.P.S. Бліскучыя дасягненьні сучаснай навуки і тэхнікі – кампутар і Інтэрнэт – навялі мяне на думку, што мой калісьці папулярны экспрэс-курс эспэранта можа атрымаць другое жыцьцё. Таму я старанна перапрацаваў увесь курс і цяпер прадстаўляю яго вам у новым абліччы. Калі курс вам падабаецца, вывучайце яго і райце вашым знаёмым і жыхаром вашай краіны. Але не спыняйцеся на гэтым курсе: вучэцеся далей, каб стаць кампэтэнтным грамадзянінам сымбалічнай краіны Эспэрантыды.
Boris Kolker

La 1-an de junio 1999

Cleveland (Ohio), Usono – USA

Барыс Колкер

1 чэрвеня 1999 г.

Кліўленд (Агаё), ЗША

PP
Hosted by www.Geocities.ws

1