01

УРОК 1 – LECIONO 1

АЛЬФАБЭТ – ALFABETO

A a B b C c Ĉ ĉ D d E e F f
а б ц ч д э ф
G g Ĝ ĝ H h Ĥ ĥ I i J j Ĵ ĵ
ґ дж г х і й ж
K k L l M m N n O o P p R r
к л(ь) м н о п р
S s Ŝ ŝ T t U u Ŭ ŭ V v Z z
с ш т у ў в з

1. Кожная літара мае толькі адно вымаўленьне, кожнаму гуку адпавядае толькі адна літара. Вымаўленьне літары не залежыць ні ад ейнага становішча, ні ад спалучэньня зь іншымі літарамі, ні ад іншых прычынаў. Націск падае заўсёды на перадапошні склад.

2. Вымаўленьне галосных:

a – як беларускае [а]: atmosfero, asfalto, aromo;
e – як беларускае [э]: elektro, ekskavatoro, betono;
i – як беларускае [і]: instituto, milimetro, turbino, indikatoro;
o – як беларускае [о]: problemo, dolaro, elektromobilo; нельга вымаўляць ненаціскное «о» як [а]: motoro, elektrono;
u – як беларускае [у]: minuto, frukto, sumo, publiko.

Калі два галосных знаходзяцца побач, яны вымаўляюцца асобна analogio, Celsio, situacio, aluminio, kalcio, triliono, materialo, dieto.

3. Вымаўленьне зычных:

b – як беларускае [б]: kubo, meblo, bitumo;
c – як беларускае [ц]: procento, konferenco, cilindro, celo;
ĉ – як беларускае [ч]: ĉokolado;
d – як беларускае [д]: metodo, pedalo; перад «i» не пераўтвараецца ў [дз]: diplomo;
f – як беларускае [ф]: fabriko, faktoro, informo;
g – як беларускае [ґ]: grupo, signalo, magneto;
ĝ – як беларускае [дж]: inĝeniero;
h – як беларускае [г]: alkoholo, hermetika;
ĥ – як беларускае [х] (замест яго часта ўжываецца «k»): ĥemio (kemio), ĥarakterizo (karakterizo);
j – як беларускае [й]; гук ненаціскны і не ўплывае на націск: jono, projekto;
ĵ – як беларускае [ж]: ĵeleo;
k – як беларускае [к]: kilometro, kulturo, kamero, molekulo, lako, reakcio;
l – як польскае [l], гучыць як гук сярэдні паміж беларускімі [л] і [ль]; для правільнага вымаўленьня гэтага гука кончык языка мусіць дакранацца верхняга паднябеньня, крыху вышэй альвэолаў, а не зубоў, як для беларускага [л]: rezulto, celulozo, metalo;
m – як беларускае [м]: metro, mekaniko, maksimumo;
n – як беларускае [н]: nacio, energio, mineralo;
p – як беларускае [п]: temperaturo, ampermetro;
r – як беларускае [р]: kilogramo, kurso, poro;
s – як беларускае [с]: sekundo, kongreso;
ŝ – як беларускае [ш]: maŝino;
t – як беларускае [т]: tekniko, sistemo, atomo, voltmetro; перад «i» не пераўтвараецца ў [ц]: matematiko;
v – як беларускае [в]: vino, kvadrato;
z – як беларускае [з]: analizo, sintezo;
ŭ – як беларускае [ў]: aŭtomobilo.

4. Асноўныя правілы граматыкі:

Назоўнікі маюць канчатак -o: litro, akumulatoro.

Прыметнікі маюць канчатак -a: aktiva, nova, minimuma, organika.

Вытворныя прыслоўі маюць канчатак -e: speciale, normale, mekanike.

Канчаткі дзеяслова:

у неазначальнай форме -i: vidi, informi, filtri, registri, koncentri, kompensi;

у цяперашнім часе -as: vidas – бачу, бачыш, бача і г.д.;

у прошлым часе -is: vidis – бачыў, бачыла, бачылі;

у будучым часе -os: vidos – убачу, убачыш, убачым і г. д.;

ува ўмоўным ладзе -us: vidus – бачыў бы, бачылі бы;

у загадным ладзе -u: informu! – інфармуй(це)!

Іншыя часьціны мовы канчаткаў ня маюць: minus, plus, tri, nul.

Мяняючы канчаткі, атрымліваем розныя часьціны мовы: foto – фатаграфія, fota – фатаграфічны, fote – фатаграфічна, foti – фатаграфаваць, fotas – фатаграфую, фатаграфуеш і г. д.

Складанае слова ўтвараецца складаньнем простых словаў, прычым галоўнае слова знаходзіцца пасьля азначальнага: elektromotoro, elektromagneto, atomenergio – атамная энэргія, inform-signalo – інфармацыйны сігнал, Esperanto-kurso – курс(ы) эспэранта, Esperanto-kongreso – кангрэс (зьезд) эспэранта [эспэрантыстаў], trilitra – трохлітровы.

5. Правапіс:

Вялікія літары ўжываюцца ў тых жа выпадках, што і ў беларускай мове.

Перанос слова на наступны радок адвольны: Es-pe-ran-to, E-sper-anto.

6. Уласныя імёны:

а) узятыя з моваў з лацінскім альфабэтам – захоўваюць нацыянальнае напісаньне (пажадана даваць іхняе прыблізнае вымаўленьне эспэранцкімі літарамі): Diesel /Dizel/, Shakespeare /Ŝejkspir/;

б) узятыя з моваў зь іншымі альфабэтамі – транскрыбуюцца эспэранцкімі літарамі: Puŝkin, Ŝolom Alejĥem;

в) шырока вядомыя – могуць асымілявацца і набываць эспэранцкую форму: Dizelo, Ŝekspiro, Celsio, Eŭropo, Finnlando, Anglio, Francio;

г) могуць пераўтварацца ў агульныя назоўнікі: ampero, volto, dizelo.

ЗАДАНЬНІ

1. Прачытайце ўголас, расстаўце націскі, перакладзеце:

Nova metodo. Normala reakcio. Aktiva faktoro. Kvadrata kilometro. Elektra sistemo. Eŭropa konferenco. Kuba metro. Nacia kulturo. Ĉokolada aromo. Frukta ĵeleo. Mebla lako. Maksimuma temperaturo. Temperatura maksimumo. Teknika atmosfero. Teknika karakterizo. Mekanika energio. Francia vino. Fota materialo. Pedala maŝino. Dizela motoro. Molekula procento. Elektrona voltmetro. Elektromagneta ampermetro. Sinteza mineralo. Asfalta bitumo. Atoma jono. Nula rezulto. Organika kemio. Kemia instituto. Kemie aktiva metalo. Registri mekanike. Aktive informi.

2. А цяпер перакладзеце зь беларускай на эспэранта:

Спэцыяльная група. Аўтамабільны сігнал. Сігнальны індыкатар. Атамная энэргія. Магнітны матар'ял. Шакалядная фабрыка. Фруктовая дыета. Праектны інстытут. Фатаграфічная камэра. Аналягічная мэта. Хімічны аналіз. Аналітычная хімія. Атмасфэрная электрычнасьць. Электрычны рухавік. Дызельны экскаватар. Інжынерная праблема. Сумарны вынік. Гермэтычны алюмініевы цыліндар. Мінусовая тэмпература. Бачыць нармальна. Мінімальная кампэнсацыя. Максімальна канцэнтраваць.

Вы зрабілі першы крок у вывучэньні эспэранта. Напэўна, ён падаўся вам зусім маленькім, бо ўсё было лёгкім і простым. Але, на самой справе, гэта быў сямімільны крок. Вы ўжо ведаеце: альфабэт, вымаўленьне, правапіс, асноўныя правілы граматыкі, а таксама 112 (сто дванаццаць!) каранёвых, простых словаў, вывучаных мімаходзь. У наступных тэкстах ужо вядомыя вам словы і словаэлемэнты будуць друкавацца тлустым шрыфтам.

Vi faris la unuan paŝon en studado de Esperanto. Verŝajne, ĝi ŝajnis al vi tute malgranda, ĉar ĉio estis facila kaj simpla. Sed fakte tio estis sep-mejla paŝo. Vi jam scias: alfabeton, prononcon, ortografion, ĉefajn regulojn de gramatiko, kaj ankaŭ 112 (cent dek du!) radikajn, simplajn vortojn, lernitajn preterpase. En la sekvaj tekstoj la vortoj kaj vort-elementoj, kiujn vi jam konas, estos presitaj per grasaj literoj.
Завядзеце два сшыткі для слоўнічкаў – беларускага і эспэранцкага. Выпісвайце ў іх усе простыя, вытворныя і складаныя словы, якія сустрэнуцца ў тэкстах і камэнтарох. Простыя словы падкрэсьлівайце. Час ад часу прагледжвайце слоўнічкі ад пачатку да канца; тыя словы, якія вы ведаеце цьвёрда, абмінайце. Prenu du kajerojn por vortaretoj – rusa kaj Esperanta. Enskribu en ilin ĉiujn simplajn, afiksitajn kaj kunmetitajn vortojn, kiuj renkontiĝos en la tekstoj kaj komentoj. Simplajn vortojn substreku. De tempo al tempo trarigardu la vortaretojn de la komenco ĝis la fino; la vortojn, kujn vi konas firme, preterlasu.
Цяпер час перайсьці да зьвязанага тэксту на эспэранта. Мы пачнем з цытаты – выказваньня вядомага інжынера і вынаходніка пра міжнародную мову. Nun estas tempo transiri al ligita teksto en Esperanto. Ni komencu de citaĵo – eldiro de konata inĝeniero kaj inventisto pri la internacia lingvo.
Магчыма, другі ўрок падасца вам высокім бар'ерам. Але калі вы яго адолееце (канечне, вы яго адолееце, калі захочаце і пастараецеся), то далей усё пакоціцца лёгка. У наступных уроках вы будзеце чытаць пад маім кіраўніцтвам вельмі кароткія, вельмі простыя і (пераканайцеся самі) цікавыя тэксты на навуковыя і тэхнічныя тэмы. Ніякія адмысловыя веды для чытаньня гэтых тэкстаў не патрэбныя. Такім чынам, падрыхтуйцеся да скачка праз бар'ер! Eble, la dua leciono ŝajnos al vi alta bariero. Sed se vi ĝin superos (certe, vi ĝin superos, se vi ekdeziros kaj klopodos), do plue ĉio ruliĝos facile. En la sekvaj tekstoj vi legos sub mia gvido tre mallongajn, tre simplajn kaj (konvinkiĝu mem) interesajn tekstojn pri sciencaj kaj teknikaj temoj. Neniuj specialaj konoj por legado de tiuj tekstoj estas bezonataj. Do prepariĝu por salto trans la barieron!
01
Hosted by www.Geocities.ws

1