03

УРОК 3 – LECIONO 3

Metodo de produktado [10] de celulozo

En Finnlando estas ellaborita metodo por ricevo de celulozo por produktado [10] de papero, analogia al la ordinara senfibrigo [8], sed [5] postulanta [9] uzon de plialtigita premo. Ĝi kombinas negrandan [4] elspezon de energio, tipan por la mekanika metodo de senfibrigo [8], kun [8] alta kvalito de celulozo, kiun donas la termika-mekanika metodo.

Celulozo, ricevata [9] per [7] la nova metodo, laŭ [8] sia [2] kvalito estas sama, kiel ĉe [8] la termika-mekanika metodo, sed [5] por ĝia produktado [10] oni [2] elspezas je [8] 40 [1] procentoj malpli multe [3] da [6] energio.

Камэнтары – Komentoj

1. Колькасныя лічэбнікі: 0 – nul, 1 – unu, 2 – du, 3 – tri, 4 – kvar, 5 – kvin, 6 – ses, 7 – sep, 8 – ok, 9 – naŭ, 10 – dek, 11 – dek unu, 12 – dek du, 20 – dudek, 21 – dudek unu, 69 – sesdek naŭ, 73 – sepdek tri, 88 – okdek ok, 99 – naŭdek naŭ, 100 – cent, 215 – ducent dek kvin, 1000 – mil, 1999 – mil naŭcent naŭdek naŭ, 2001 – du mil unu, 1 000 000 – miliono.

Колькасныя лічэбнікі ня могуць мець канчаткаў -j і -n (апроч miliono і формы unuj) і не ўплываюць на склон назоўніка: Mi vidas homojn. Mi vidas du homojn. Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца з дапамогай канчатка -a: naŭa – дзявяты. Канчатак -o пераўтварае лічэбнік у назоўнік (unuo – адзінка), а канчатак -e – у прыслоўе (due – па-другое).

2. У адрозьненьне ад беларускай мовы, прыналежны займеньнік sia (свой) ужываецца толькі ў трэцяй асобе: Mi vidas mian aŭtomobilon – я бачу свой (мой) аўтамабіль. Vi vidas vian aŭtomobilon – ты бачыш свой (твой) аўтамабіль. Li vidas sian aŭtomobilon – ён бачыць свой (г.зн. ягоны ўласны) аўтамабіль. Li vidas lian aŭtomobilon – ён бачыць ягоны (г.зн. іншага чалавека) аўтамабіль.

Неазначальна-асабовы займеньнік oni на беларускую мову не перакладаецца (але часам яго зручна перакладаць словам «людзі»): tion oni facile komprenas – гэта лёгка разумеюць (гэта лёгка зразумелае).

3. Прыслоўеmulte – многа, шмат.

4. Часьціца ne (не) ўжываецца самастойна і ў спалучэньні зь іншымі часьцінамі мовы (Ne, mi ne bezonas – не, мне не патрэбна), а таксама ў выглядзе прыстаўкі: nefacila – нялёгкі, nekompreno – неразуменьне, neorganika kemio.

5. Злучнік sed – але, а, ды: Tiu ĉi laboro estas necesa, sed nesimpla.

6. Часам для выражэньня роднага склону замест прыназоўніка de ўжываецца прыназоўнік da – паміж словамі, адно зь якіх азначае больш або менш пэўную колькасьць, а другое – няпэўнае цэлае, зь якога гэтая колькасьць бярэцца: kilogramo da fruktoj; grupo da homoj; tiu laboro postulas multe da tempo – гэтая праца патрабуе шмат часу.

7. Значэньне творнага склону перадаецца прыназоўнікам per, які звычайна на беларускую мову не перакладаецца (часам перакладаецца словамі «праз», «пры дапамозе»): per pedalo.

8. Прыназоўнікі: kun – з (kun alta kvalito; kunlabori – супрацоўнічаць); ĉe – у, ля, каля, за (ĉe neceso); sen – без (sen afero; senlabora – беспрацоўны, senigi – пазбавіць); laŭ – па, згодна, паводле (laŭ mia opinio – на маю думку); je – прыназоўнік, які ня мае самастойнага значэньня, ён ужываецца ў тых выпадках, калі няясна, які прыназоўнік трэба ўжыць: je tri procentoj pli utila.

У беларускай мове прыназоўнікі кіруюць склонамі. У эспэранта пасьля прыназоўніка стаіць звычайна назоўнік з канчаткам -o, г.зн. у назоўным склоне. Калі ж пасьля прыназоўніка ўжыты вінавальны склон, то гэта залежыць не ад прыназоўніка, а ад іншых прычынаў.

9. Дзеепрыметнікі цяперашнега часу ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -ant- (актыўныя) і -at- (пасіўныя): registranta – які рэгіструе, registrata – якога рэгіструюць, komprenanta – які разумее, komprenata – якога разумеюць. Дзеепрыметнікі будучага часу ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -ont- (актыўныя) і -ot- (пасіўныя): registronta – які будзе рэгістраваць, registrota – якога будуць рэгістраваць. Зьвярнеце ўвагу: estinta – былы, колішні, estanta – сучасны, цяперашні, estonta – будучы.

10. Суфікс -ad- азначае працяглае дзеяньне: projekti – projektado (праектаваньне).

Словы – Vortoj

Produkti – вырабляць, ствараць, ricevi – атрымліваць, papero – папера, ordinara – звычайны, fibro – валакно, фібра, postuli – патрабаваць, uzi – карыстацца, ужываць, alta – высокі, premi – ціснуць, kombino – спалучэньне, granda – вялікі, elspezi – расходаваць, выдаткоўваць, tipa – характэрны, тыповы, kvalito – якасьць, уласьцівасьць, doni – даваць, termika – цеплавы, тэрмічны, sama – такі ж самы.

Як бачыце, я выканаў абяцаньне: свой першы навукова-тэхнічны тэкст вы пераклалі дастаткова хутка і без асаблівых цяжкасьцяў. Цяпер вы ведаеце так многа элемэнтаў мовы (канчаткаў, суфіксаў, прыставак, службовых словаў), што каркас кожнага тэксту ясны зь першага позірку. Лексіка навукова-тэхнічнай літаратуры абмежаваная, такім чынам, новыя словы ў нашым курсе будуць сустракацца ўсё радзей і радзей: пераканайцеся ў гэтым на прыкладзе наступнага тэксту. Kiel vi vidas, mi plenumis mian promeson: vian unuan scienc-teknikan tekston vi tradukis sufiĉe rapide kaj sen grandaj malfacilaĵoj. Nun vi scias tiel multe da lingvoelementoj (finaĵoj, sufiksoj, prefiksoj, helpaj vortoj), ke la skeleto de ĉia teksto estas klara unuavide. La vortoprovizo de la scienc-teknika literaturo estas limigita,do novaj vortoj en nia kurso aperos ĉiam malpli ofte: konvinkiĝu pri tio ĉe la ekzemplo de la sekvaleciona teksto.
03
Hosted by www.Geocities.ws

1