Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Беларуская школа (Мэльбурн)

У сярэдзіне 50х гадоў тэма беларускай школы ў беларускіх асяродках стаяла вельмі востра. У сваім лісьце да Ул. Шнэка піша Сяргей Розмысл: Прашу падаць, як найхутчэй мне адрасы знаных вам беларусаў, якія маюць дзяцей у школьным веку (Бахатаў, Кучынскі і іншыя), і калі можаш, дык даведайся ці яны згодныя, каб іхныя дзеці хадзілі ў беларускую школу (раз на тыдзень), каб умелі чытаць і пісаць на сваёй мове... Як справа абстаіць з высылкай вопраткі Тодару Беларусу? Калі не выслана і ня маеце часу, дык напішы – я прыеду, забяру і вышлю ад вашага імя...

Менавіта ў гэтыя гады ішоў вялікі палітычны падзел на так званых крывічоў і бэцээраўцаў, але кіраўніцтва беларускай школкі ў Мэльбурне прадугледзіла гэтае пытаньне і вырашыла: не падпарадкоўвываць ніякім цэнтрам... Аб тым, як вырашалася пытаньне з школай бачна з слоў Нікана: Патрэба школы існавала ад пачатку і беларускі актыў ведаў значэньне школы... ад даўжэйшага часу рабіліся захады, вяліся гутаркі паміж управамі арганізацый, бо кожны ведаў, што калі дзеці ня будуць мець школу, дык беларуская справа з часам замрэ. Нарэшце справа зрэалізавалася. Пакуль што паўстала школа на Сан Албансе...

Выступаючы сьледам за ім Сідлярэвіч паведаў аб фінансавым становішчы школы: Школьны камітэт зьвярнуўся да БВФ і Беларускага Аб´еднаньня, але яшчэ не атрымалі адказу. Футбольная каманда БВФ з імпрэзаў частку даходу дэкляруе на школу. Школьны камітэт зварочваецца да ўсяго беларускага грамадзтва даць матар´яльную дапамогу на школу...

Настаўнік школы Жураўлевіч: Школу наведваюць 19 вучняў. Праца ў школе ідзе нармальна. Дзеце навучаюцца чытаць і пісаць па-беларуску, вучацца беларускай гісторыі і геаграфіі, сьпевам вучыць іх сп-ня Яцкевіч...

Больш інфармацыі пра беларускія школы ў Аўстраліі: Дадатак да кнігі - Інфармацыйнае СД-> Belmigrants->Projects->Belarusian schools->Belarusian school in Melbourne.
Lemantar1