Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Фэдэральная Рада беларускіх арганізацый у Аўстраліі

fedrada

Я напішу толькі некалькі слоў. Я не прыймаў актыўнага ўдзелу ў працы Фэдэральнай Рады, бо гэты актыўны перыяд ужо прайшоў (менавіта на гэтым перыядзе я спынюся ў кнізе). Што да лідэраў, то я сустракаўся з старшынёй Фэдэральнай Рады сп. Аўгенам Грушай некалькі разоў. Ураджаньне ён заставіў прыемнае: адкрыты, прамы, высокага росту, здольны дэкламатар, маючы неблагі і даволі моцны спеўны голас.

Пад час працы Паўга Гуза сакратаром я яшчэ атрымліваў шмат карэспандэнцыі з Мэльбурну ад імя Фэдэральнай Рады.
Тое-сёе рабілася і пры пераняцьці гэтага становішча Алегам Шнэкам. З 2007 года карэспандэнцыя спынілася (на мой апошні ліст да сп. Грушы ў пачатку 2007 года я не атрымаў адказа).

Дадам, што сам факт стварэньня гэтай арганізацыі быў вельмі важны з палітычнага боку, бо гэты факт спыніў шмат праблемаў (уключаючы амбіцыі Зуя на лідэрства па ўсёй Аўстраліі).
Аўген Груша адыйшоў у іншы сьвет у 2019-м.
І зразумела з ягонай сьмерцю спыніла сваю дзейнасьць яднаўшая ўсіх беларусаў Аўстраліі арганізацыя.

FedRadaDocs1