Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Беларускае Аб´еднаньне ў Аўстраліі

Я адношуся да працы Міхася Зуя вельмі асьцярожна: амбіцый шмат, але не вынікаў. Так, ён адзін цягнуў у Сыднэі палітычную лініі БЦР. Практычна быў адданы гэтай ідэі ўсё сваё жыцьцё. Блага гэта, ці добра? Не будучы палітыкам адказа знайсьці не магу. З майго погляду, як архіватара БГЗуА магу сказаць толькі адно - шмат грошай пайшло ў паветра. Гэтыя грошы маглі выкарыстаць на друк тых жа альбомаў БКА Уладзімера Шнэка, ці чаго іншага, чым змаглі б карыстацца беларускія суполкі ў Аўстраліі. Нажаль Зуй працаваў на ´міжнароднай арэне´ і мясцовых беларусаў бачыў толькі праз шкло ахвярадаўцаў.

ZuiGuzGritsuk
Зьлева-направа: Павал Гуз, Міхась Зуй, Алесь Грыцук