Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Беларускае Аб´еднаньне ў Паўднёвай Аўстраліі

Я далучыўся да беларускай грамады ў Адэлайдзе ў сярэдзіне 90х гадоў. Актыўнае грамадзкае жыцьцё ўжо спадала, але старшыня грамадзкай арганізацыі сп. Мікалай Колес рабіў даволі шмат (тут і прыгляд за гастэлям і арганізацыя сьвяткаваньняў і іншыя грамадзкія арганізацыі). Той, хто прачытаў кнігу змог зразумець, што арганізацыя перажывала тады шмат праблемаў (у канцы свайго існаваньня). Нажаль мяне выбралі ў камітэт БАуПА ў пачатку набуханьня гэтых праблемаў. Аб іх я калісьці напісаў у кнізе больш падрабязна, але тут толькі зазначу, што пасьля адыхода Ролсана ад працы старшыні шмат чаго зьмянілася. Ні Колес, ні тым больш я не маглі рабіць тое, што рабіў калісьці Янка Ролсан.

Беларускае Аб´еднаньне практычна спыніла сваю дзейнасьць у 2007 годзе. У канцы 2007 года я зьбіраўся напісаць рэзыгнацыю з становішча старшыні, але гэтага не адбылося, так я і застаўся рэпрэзэнтаваць БАўПА. Спачатку шмат прыходзіла лістоў з Чырвонага Крыжа. Шукалі радню ў Аўстраліі беларусы з Бацькаўшчыны, потым гэтых лістоў стала меньш.

Дакумэнты БАуПА

next1 inside