Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Айцец Кулакоўскі (Мэльбурн)

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў Мэльбурне

Я ездзіў у Мэльбурн некалькі разоў. Наведваў і БАПЦ у Мэльбурне. Ураджаньне засталося вельмі добрае. Ветлівы і спакойны сьвятар айцец Аляксандар (Кулакоўскі), невялікая але даволі моцная парафія. Маленькі будынак царквы, зацёрты сярод іншых будынкаў у даволі шумным раёне Мэльбурну - другога па памерах аўстралійскага гораду.

Калі б не хутка старэючая парафія з малой колькасьцю новых парафіян, то БАПЦ мела б шанс на далейшае актыўнае жыцьцё, але ў 2006 айцец Аляксандар ужо служыў з цяжкасьцямі, яму дапамагаў айцец Юры (украінец), таксама ў сталым веку чалавек.

2