Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Tанцавальна-сьпеўная група ´Каліна´ (Мэльбурн)

Арганізатарам групы Каліна стала Тамара Субач (Карп), якая пачала займацца падборам дзяўчат у групу ў 60х гадах. У гэты час група існавала як танцавальная і настаўнікам быў Аляксандар Карасёў, рускі танцор, прайшоўшы школу рускага балету.

У 1980 годзе Тамара Субар рэарганізавала групу, дабавіўшы пяць новых дзяўчат, зрабіўшы яе сьпеўнай. Група пачала ўдзельнічаць у канцэртах шматнацыянальных этнічных груп у штатах Вікторыі, Паўднёвай Аўстраліі і нават у Тасманіі. У гэты ж час некалькі сябраў групы Каліна пачалі працаваць супольна з украінскай групай Сьвітанак.

Паступова група спыніла танцавальную дзейнасьць і з 1985 года стала выконваць толькі сьпевы. Склад групы паменшыўся і група стала сьпяваць як украінскія, так і беларускія песьні, выступаючы пад назвай Каліна-Сьвітанак.

У групу ўваходзяць народжаныя ў Аўстраліі выхадцы з аўстралійскіх, беларускіх і украінскіх сямей. Іх яднае цікавасьць да творчасьці. Рэпэртуар групы складаецца з беларускіх, украінскіх і англійскіх сьпеваў.

Kalina