Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Беларускі Клуб у Сыднэі

На перавыбарах 1979 году Міхась Зуй сказаў: Пакойнік Адам Чурыла даў добры прыклад для беларускага грамазтва, ахвяраваўшы частку сваёй маёмасьці на агульную беларускую справу.

Так заклаўся беларускі клуб у Сыднэі. Я хацеў бы зьвярнуць увагу ... на форму беларускай дзейнасьці сыднэйскіх беларусаў: грамадзка-культурную. Так, мы можам аналізаваць іх дасягненьні ў гэтай галіне, знаходзіць недахопы, але ў розьніцу ад палітычна-грамадзкай працы беларусаў Мэльбурну, у розьніцу ад рэлігійна-грамадзкай працы беларусаў Адэлайды гэтая галіна беларускага нацыянальнага жыцьця ў Сыднэі працавала даволі добра. Ні беларускае аб´еднаньне Зуя, ні іншыя формы арганізаванай беларускай дзейнасьці не змаглі дасягнуць такога посьпеху, які дасягнуў беларускі клуб у Сыднэі. Чаму? Чытач зможа знайсьці адказы сам у кнізе ´А хто там ідзе?´. І адказы я думаю будуць цікавымі.

Дакумэнты