Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Часопіс Новае Жыцьцё

З гісторыі часопіса `Новае Жыцьцё´:

Часопіс быў заснаваны Уладзімерам Клyніцкім (20.05.1912-1974), як публікацыя Беларускага Аб´еднаньня ў Аўстраліі (Сыднэй, 1950-1951), ён жа друкаваў і найцікавейшыя выпускі часопіса. Пасьля палітычнага падзелy сыднэйцаў часопіс паспрабавалі друкаваць двума беларускімі арганізацыіямі ў Аўстраліі. Першай было Беларyскае Аб´еднаньне ў Аўстраліі, ці інакш кажyчы—бэцээраўцамі пад кіраўніцтвам Міхася Зyя, які аднак не змог ўтрымаць дрyк і перадаў часопіс y Мэльбyрн настyпным асобам: Сьцяпанy Шнэкy, Сяргею Розмыслy і Адамy Жyраўлевічy. У Мэльбурне часопіс паспрабавалі друкаваць як ворган Беларускага Аб´еднаньня (старшыня Кундрук, сакратар Гуз -1952-1956). У 1957 часопіс зноў перадалі назад y Сыднэй, але Алесь Алехнік не змог наладзіць дрyк і зачыніў ´бэцээраўскі´ варыянт часопіса.
Ад другой арганізацыі працавалі прадстаўнікі Беларyскага Аб´еднаньня y Новым Паўднёвым Уэльсе (Сыднэй, 1951-1953), ці інакш кажучы ´крывічы´ таксама не змаглі наладзіць друк, асабліва пасьля ад´ездy Уладзімера Бакyновіча ў Эўропy. Аляксандар Смаль і Міхась Лyжынскі зачынілі часопіс.

Над часопісам працавалі ў розаныя гады настyпныя асобы: А. Смаль, М. Лужынскі, Ул. Бакуновіч, Адам Жураўлевіч, Сяргей Розмысл, Уладзімер Kамароўскі, Уладзімер Сідлярэвіч, Міхась Шэка, Віктар Гладкі, Алесь Алехнік, Уладзімер Шнэк, Павал Гуз, Аляксандар Грыцук.

Вось што прыпамінае аб друку часопіса Павал Гуз: Пры Аддзеле Аб´еднаньня выходзіў культурна-грамадзкі часапіс пад назвай ´Новае Жыцьцё´, якім займаліся на пачатку яго выхаду наступныя асобы: В. Камароўскі і А. Жураўлевіч, які рабіў падбор матар´ялаў і пячатваньне матрыц, а ўсю тэхнічную працу (як адбіцьцё на рататары, сшыўка і разсыланьне па ўсіх кутках, дзе былі беларусы...) выконвалі Паўла Гуз і Алесь Грыцук. Гэта ўсё рабілась да часу на Бродмедоўсе (раён Мэльбурну, В.К.), а пасьля было ўсё перададзена у раён Сант-Албанс, так як А. Жураўлевіч стаў там жыць. У новую рэдакцую ўваходзілі М. Шэко, В. Гладкі, Ул. Сідлярэвіч... (´Хроніка беларускага жыцьця ў Мэльбурне´. Паўла Гуз. Стар.2. 2002. Архіў БГЗуА.)

.ChasopisNovaeZytse2