Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Коратка пра кнігу ´А хто там ідзе?´

На напісаньне кнігі пайшло сем гадоў.
Пачаўшы працаваць у камітэце БАуПА ў 1997 годзе я паступова разьбіраўся ў арганізацыйнай структыры беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Існавала шмат пытаньняў – хто зьяўляецца лідэрам, на якім узроўні існуе сувязь паміж арганізацыямі, хто падтрымлівае дзейнасьць арганізацый, каму падаецца рапарт аб гэтай дзейнасьці?

Праз нейкі час я зразумеў, што дзейнасьць беларускіх арганізацый у Аўстраліі не падпадае пад прывычнае разумленьне існаваньня недзяржаўных структур на Беларусі, бо амаль усе статуты напісаныя згодна прынятым у Аўстраліі законам аб немагчымасьці канцэнтрацыі ўлады ў руках адной асобы (вядома, існавалі прыклады, калі старшыня арганізацыі не зьвяртаў увагі на пісаны статут, але гэтая асоба доўга не трымалася на становішчы кіраўніка арганізацыі).

Як раз у 1997 годзе, калі я пачаў працаваць сакратаром БАуПА Аўген Груша шукаў беларускую арганізацыю, якая б змагла захаваць беларускія архівы. У гэтым жа годзе на імя старшыні Фэдэральнай Рады прыйшоў ліст ад Кастуся Калошы з Канады з просьбай дасылкі да яго гісторый разьвіцьця беларускіх арганізацый у Аўстраліі.

Цікавасьць мая да дзейнасьці беларускіх арганізацый у Аўстраліі расла і я пачаў зьбіраць інфармацыю аб людзях і аб арганізацыях. Практычна ўся мая праца пачалася з некалькі папак запісаў Янкі Ролсана, якія мне перадала па маёй просьбе Ганна Ролсан. Гэтыя папкі і падштурхнулі мяне да працы над першай кнігай.

Першым друкаваным выданьнем БГЗуА зьявілася кніжка ´Беларусы ў Адэлайдзе´, якая была вельмі слабай і нягэглай спробай паказаць чытачу беларускую дзейнасьць у Адэлайдзе. Чаму слабай і нягэглай? Па-першае я працавай над кнігай адзін. Па-другое я меў намерам прысьвяціць яе памяці Ролсана, хацеў надрукаваць яго вершы і апавяданьні, але як гэта бывае, паступова ўвёў у кнігу статуты беларускіх арганізацый у Аўстраліі, дакумэнты і гэтак далей. Так кніга ператварылася ў зборнік, напісаны на англійскай і беларускай мовах. Грошы на друк я атрымаў праз дапамогу Мікалая Колеса ад дэпартаменту прам´ер-міністра штата ПА.

VikBurnos_1 VikShnek