Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Танцавальная група ´Лявоніха´ (Адэлайда)

Шырока вядомы па ўсёй беларускай Аўстраліі Міхась Бурнос не зачыніў беларускую школу ў Адэлайдзе, але сфармаваў з яе вучняў мастацкую групу ´Лявоніха´. Група з посьпехам выступала на беларускіх сустрэчах, аўстралійскім тэлебачаньні. Пасьля высьвячэньня Міхася Бурноса ў сьвятары група спыніла сваю дзейнасьць.
Трэба зьвярнуць увагу на стояча з акардыёнам беларуса з Польшчы Кандрусіка Мікалая. Гэты чалавек доўгія гады актыўна ўдзельнічаў і падтрымліваў жыцьцё як рэлігійнай так і грамадзкай працы беларусаў Адэлайды.

Lyavonicha