Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Выставы беларусаў Аўстраліі

Першая выстава беларускага мастацтва прайшла ў Канбэрры ў 1949 годзе, за ёй пасьледавалі выставы ў Сыднэі і Мэльбурне (1950), у Адэлайдзе (1951) і Пэрце (1953). У красавіку 1983 была арганізаваная лекцыя пра беларускую вышыўку. Прафэсар Зубжыцкі з этнічнага музэю ў Канбэрры вельмі цікавіўся экспанатамі спадарства Ніканаў (1988).