Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Перыядычны друк беларусаў Аўстраліі


´Вернік´. БАПЦ у Аўстраліі. Рэдактар арх. Мадэст. Вядомы 1-ы нумар 1957 года.
´Лучнік´. БАПЦ у Брызбене. Яцкевіч Мадэст. 1952-1956. Вядомыя 22 нумара.
´Наша Царква´. Рэдактар арх. Мадэст пачаў друк часопіса пасьля пераезду ў Мэльбурн у 1961. Вядомыя 2 нумара, бо архіяпіскап пакінуў беларускую парафію.
´Беларускі Праваслаўны Каляндар´. БАПЦ у Мэльбурне. Айцец Кулакоўскі Аляксандар. 1960-1992.
´Праваслаўным Шляхам´. БАПЦ у Мэльбурне. 1964-1970. Вядомыя 19 нумараў.
´Да Перамогі´. Бюлетэнь Беларускае Народнае Грамады ў Аўстраліі. Ньютаўн. (НПВ). 1955.
´Ёрш´. Гумарыстычны друк БВФ Уладзімера Шнэка. 1953 -1958. Вядомыя 12 нумараў.
´На Варце´. Друкаванае выданьне БВФ у Аўстраліі. Шнэк Уладзімер. 1955-1956.
´Інфармацыйны Бюлетэнь Камітэта Набыцьця Беларускага Дому ў Мэльбурне´. 1958.
´Інфармацыйны Бюлетэнь Беларусоў у Аўстраліі´. Сыднэй. 1952-1953. Друк Беларускага Аб´еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. Аляксандар Смаль, Міхась Лужынскі.
´Інфармацыйны Бюлетэнь Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацый у Аўстраліі´. 1983-1989. Вядомыя 8 нумараў. Рэдактар – Янка Ролсан і іншыя.
´Інфармацыйны Ліст Беларускага Аб´еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі´. Віктар Кавалеўскі. 2001-сёньняшні час. У пачатку 2007 году надрукаваны Ν 24.
´Новае Жыцьцё´. Часопіс быў заснаваны Уладзімерам Клyніцкім як публікацыя Беларускага Аб´еднаньня ў Аўстраліі (Сыднэй, 1950-1951). Пасьля палітычнага падзелy сыднэйцаў часопіс паспрабавалі друкаваць дзьве беларускія арганізацыі ў Аўстраліі. Адной з іх было Беларyскae Аб´еднаньне y Аўстраліі, ці інакш кажyчы—бэцээраўская арганізацыя пад кіраўніцтвам Міхася Зyя, які аднак не змог ўтрымаць дрyк і перадаў часопіс y Мэльбyрн настyпным асобам: Сьцяпанy Шнэкy, Сяргею Розмыслy і Адамy Жyраўлевічy. У Мэльбурне часопіс паспрабавалі друкаваць як ворган адзначанага Беларускага Аб´еднаньня (старшыня Кундрук, сакратар Гуз -1952-1956), але таксама непасьпяхова. У 1957 часопіс зноў перадалі назад y Сыднэй, але Алесь Алехнік не змог наладзіць дрyк і зачыніў ´бэцээраўскі´ варыянт часопіса. Таксама друкавалі ´Новае Жыцьцё´ прадстаўнікі Беларyскага Аб´еднаньня y Новым Паўднёвым Уэльсе (Сыднэй, 1951-1953), ці інакш кажучы ´крывічы´, якія не змаглі наладзіць сталы друк, асабліва пасьля ад´ездy Уладзімера Бакyновіча ў Эўропy. Аляксандар Смаль і Міхась Лyжынскі зачынілі часопіс. Над часопісам працавалі ў розныя гады настyпныя асобы: А. Смаль, М. Лужынскі, Ул. Бакуновіч, Адам Жураўлевіч, Сяргей Розмысл, Уладзімер Kамароўскі, Уладзімер Сідлярэвіч, Міхась Шэка, Віктар Гладкі, Алесь Алехнік, Уладзімер Шнэк, Паўла Гуз, Аляксандар Грыцук. Выданьне часопіса ´Новае Жыцьцё´ аднаўляецца Беларускім Гістарычным Згуртаваньнем у Аўстраліі з 22.09.2003г.