Усе прыведзеныя дакумэнты знаходзяцца ў архіве БГЗуА

Друкаваныя выданьні беларусаў Аўстраліі

Заўвага: тут падаюцца не ўсе друкаваныя выданьні беларусаў Аўстраліі. Напрыклад я тут не прыпамінаю так званыя рэфэраты, якія пісаліся да юбілейных угодкаў БНР і Слуцкага Паўстаньня, як і іншыя, невялікія па памерах выданьні.

´Першыя крокі´. Клуніцкі Уладзімер. Сыднэй. 1953. 14 с.
'Драбы´. Гістарычная аповесьць. Шнэк Уладзімер (Случанскі). 1958. Мэльбурн. Друк Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі. Уступнае слова Сяргея Пасечнага (Сяргея Розмысла).
´Soviet Union -New Form of Russian Empire´ by Olechnik A. Алехнік Алесь (Сыднэй), брашура раздавалася дэлегатам ХІІ антыкамуністычнай канфэрэнцыі WACL (Сеўл, Карэя). 1966.
´Пад знакам Пагоні: Успаміны´. Я. Малецкага. Канада. 1976. 198 с.
´Кліч´. Янка Ролсан. 1980. Адэлайда. 82 с. (манускрыпт).
´19-th century: the rebirth of Byelorussian literature´. Katchan, O. Качан Вольга. Канбэрра. 1980. 82 с.
´Паэмы Янкі Ролсана´, (манускрыпты 1980-х гадоў). Архіў БГЗуА.
´Нятускная краса´. Збор твораў Алеся Салаўя (Мэльбурн). Друк БІНІМа. Нью-Ёрк-Мэльбурн. 1982. 378 с.
´Byelorussia, land and people´. Rollson J. Ролсан Янка. Кніжка на англійскай мове. Друк Беларускага Аб´еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. 1983. 23 с.
´З глыбінь мінулага´. Аўтабіяграфічная аповесьць Янкі Ролсана. (Манускрыпт). Адэлайда. 1984. 80 с.
´Беларуская Краёвая Абарона´. Альбом Уладзімера Шнэка. 1984. Мэльбурн.
´Byelorussians in Australia´. Katchan O. Артыкул Вольгі Качан у аўстралійскую энцыклапедыю. 1988. Сыднэй. The Australian People An Encyclopedia of the Nation, its People and their Origins GJ by James Jupp, 2nd Edition, Reprinted in 2001. Published in UK. 960p.
´Пад бел-чырвона-белым´. (Memento patriam). Алехнік Алесь. Вільня. 1999. 223 с.
´Мая Адысея: Успаміны. Апавяданні. Вершы´. Шаўцоў Сымон. Вільня. 1999. 132 с.
´Братчына´. Паэма Шнэка Уладзімера. Друк БВФ. 199?. Мэльбурн.
´Аброк Кіеву. Сказ аб Рацібору, тысяцкім з Іскарасьценя´. Паэма Шнэка Уладзімера. Друк БВФ. 1991. Мэльбурн. 66 с.
´Паэмы´. Пётар Сасноўскі. Мэльбурн. 198? год.
´Рагнеда´. Паэма Шнэка Уладзімера. Друк БВФ. 199?. Мэльбурн.
´Казка пра Чорта Лысага, Антыхрыста Вусатага і Д´ябла Чубатага´. Айцец Бурнос М., Кавалеўскі Віктар. Публікацыя БГЗуА. Адэлайда. 2002 год. 26 старонак.
Беларуская іміграцыя ў Паўднёвай Аўстраліі´. Айцец Бурнос М., Віктар Кавалеўскі. Публікацыя БГЗуА. 2003 г. 116 старонак.
Янка Ролсан і яго творы´. Зборнік твораў падрыхтаваны да друку Віктарам Кавалеўскім. Публікацыя БГЗуА. Адэлайда. 2003. 144 с.
´25 год актыўнай працы Беларускага Аб´еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі´, (брашура). Кавалеўскі Віктар. Публікацыя БГЗуА. Адэлайда. 2003 г.