беларуская . ангельская . расейская

галоўная старонка

 

Рыгор Крушына

 

ПЕРАД ЛЮСТЭРКАМ

 

Сьмех вясёлы, і магерка,

І расшпілены каўнер.

Маладосьць мая ў люстэрка

Заглядала, а цяпер…

 

Нехта іншы ў шкле няветлым,

Шчасьця згінулі сьляды.

Капялюш.  Пад фэтрам сьветлым

Цёмны твар немалады.

 

Гальштук вязаны вясёлкай,

А вясёласьці няма.

Жухнуць вочы ўсьмешкай ёлкай,

Моляць долі, а дарма:

 

Дайце даўняе люстэрка!

Хай паўторацца цяпер

Маладосьць, мой сьмех, магерка

І расшпілены каўнер.

 

1954 г.

 


 

З выданьня:

Выбраныя творы (Нью-Ёрк — Мюнхен: 1957)

© Аўтарскія правы належаць Ігару Казаку

Публікуецца са згоды праваўладальніка

 

Hosted by www.Geocities.ws

1