Эспэранта — міжнародная мова, якую распачаў у 1887 г. Л. М. Замэнгоф. У яе аснове — лексіка найбольш пашыраных эўрапейскіх моў, графіка лацінская, арфаграфія заснованая на фанэтычнам прынцыпе, націск — заўсёды на перадапошнім складзе, марфалёгія й словаўтварэньне простыя й лягічныя.
Структура й лексіка Эспэранта даволі простыя, каб чалавек, нават без выдатных здольнасьцяў да вывучэньня моў, мог навучыцца вольна размаўляць на гэтай мове за некалькі месяцаў (каб на такім жа ўзроўні валодаць любой нацыянальнай мовай, треба 3-5 гадоў ...) Да таго ж валоданьне моваю Эспэранта палягчае далейшае вывучэньне іншых моў.
Адносная прастата Эспэранта не замінае ёй быць вельмі мілагучнай, багатай на выяўленчыя здольнасьці. На гэтую мову перакладзены шматлікія творы міравой класікі (ад Пушкіна й Дантэ да Булгакава й Толкіена). Створана шмат арыгінальнай літаратуры самых розных жанраў. На гэтай мове пішуць вершы й складаюць песьні.
На сёньняшні дзень гэта самая буйная штучная мова.
Штогод на Эспэранта выдаецца больш за 200 кніг, каля 300 іншых перыядычных выданьняў. Радыё-перадачы на Эспэранта гучаць у некалькіх краінах сьвету, у Польшчы нават штодзённыя. У Інтэрнэце пра Эспэранта так многа інфармацыі, што няма магчымасьці праглядзець усе бачыны. Ёсьць форумы (сьпісы рассылкі) на Эспэранта, некалькі канферэнцый Usenet, самая актыўная — soc.culture.esperanto і ў сетцы FIDO, напрыклад, рускамоўная — fido7.esperanto.rus.
Але ж бываюць і рэальныя (не віртуальныя) кантакты паміж эспэрантыстамі. Кожны год адбываецца унівэрсальны кангрэс — галоўная сустрэча эспэрантыстаў сьвету, інтэрнацыйны кангрес моладзі й шмат лякальных, прафесійных, абучальных сустрэч.
Адзначу некалькі спасылак, найбольш карысных/цікавых, на мой погляд.
Але ж трэба мець нешта сваё!
Пераклад некаторых малітваў на мову Эспэранта. (Малітвы на беларускай мове глядзі тут).