Прылада для апрацоўкі беларускіх тэкстаў
Гэтая праграма можа быць выкарыстана пры праглядзе
сканіраванага тэксту, дзе могуць з'явіцца лацінскія
літары "icpoa" замест беларускіх "ісроа" і лішнія
прабелы (некалькі прабелаў запар ці прабелы побач
з дужкамі і кавычкамі.
Плануецца таксама зрабіць шэраг функцый тэхнічнай
карэктуры.
Зараз рэалізаваны наступныя функцыі (пакуль чатыры):
- Select font
-
— паказвае дыялёг, дзе можна задаць парамэтры шрыфта
для выдзеленага фрагмэнта (калі няма выдзеленага
- для ўсяго тэксту);
- Remove formating
-
— выдаляе фарматаваньне для выдзеленага фрагмэнта
(калі няма выдзеленага - для ўсяго тэксту);
- Find errors (клавіша F7)
-
— праглядае тэкст і шукае "небеларускія" сімбалі.
Калі сустрэне, выкіне дыялёг "Bad character. Replace?"
Там паказана літара, якая лічыцца "небеларускай"
і яе код (шаснаццатковы у Юнікодзе). Можна ўвесьці новую
літару (ці яе код) і націснуць "Replace" або "Replace All".
А можна забіць на гэтую літару - "Skip", "Skip All".
Літару для замены можна ўвесьці непасрэдна з клавіатуры,
ці задаць яе дзесятковы код (напрыклад "а" - 1072, "я" - 1103).
Каб спыніць праверку - "Cancel", як звычайна.
- Check punctuation (клавіша Ctrl+K)
-
— праглядае тэкст і шукае няправільнае выкарыстаньне
сымбаляў пунктуацыі. Аўтаматычна замяняе:
два прабела побач --> адзін прабел;
прабел і зачыняючая дужка ці кавычка --> прабел выдаляецца;
адчыняючая дужка ці кавычка і прабел --> прабел выдаляецца.
Дзьве апошнія каманды ня дзейнічаюць на тэкст, азначаны, як
цытата (Тools / Mark quotation = Ctrl+Q) - тэкст
стане шэрым і курсіўным.
Зьняць паметку можна пры дапамозе гэтай жа каманды.
Для гэных каманд ёсьць піктаграмы ў начыньні і
пункты ў мэню.
Праграма працуе з файламі ў фармаце RTF (rich text format),
альбо з тэкстамі (кадзіроўка - WinCyr) - файлы з суфіксам TXT.
Зьліць зазіпаваную вэрсію можна тут.
У архіве акрамя праграмы ёсьць два файла для дэманстрацыі,
як і што робіцца.