18. Лічэбнік

18.1. Колькасныя лічэбнікі:
0 — nulo
1 — unu
2 — du
3 — tri
4 — kvar
5 — kvin
6 — ses
7 — sep
8 — ok
9 — naŭ
10 — dek
100 — cent
1000 — mil
18.2. Астатнія колькасныя лічэбнікі утвараюцца пры дапамозе простага словаскладання:
11 — dekunu,
12 — dekdu,
13 — dektri,
20 — dudek,
24 — dudek kvar,
25 — dudek kvin,
178 — cent sepdekt ok,
396 — tricent naŭdek ses,
1992 — mil naŭcent naŭdek du.

18.3. Колькасныя лічэбнікі не скланяюцца i не маюць множнага ліку, за выключэннем тых лічэбнікаў, якія набылі канчатак назоўніка: nulo, miliono, miliardo i інш. i лічэбніка unu, які мае форму множнага ліку unuj — адны.

18.4. Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных пры дапамозе канчатка :
unua — першы,
dua — другі,
tria — трэці,
dekkvara — чатырнаццаты,
dudeka — дваццаты,
dudek kvina — дваццаць пяты,
cent tridek sesa - сто трыццаць шосты.
18.5. Парадкавыя лічэбнікі змяняюцца па ліках i склонах, як i прыметнікі:
Mi vidas vin unuan fojon. — Я бачу вас упершыню.
Kaj jen venis unuaj vizitantoj. — I вось прыйшлі першыя наведвальнікі.

18.6. Ад колькасных лічэбнікаў могуць утварацца таксама назоўнікі: dekduo — тузін i прыслоўі: unue — па-першае, due — па-другое, trie — па-трэцяе.

Hosted by www.Geocities.ws

1