17. Безасабовыя дзеясловы
-
17.1. У эсперанта, як і ў беларускай мове, ёсць пэўная колькасць
дзеясловаў, якія ўжываюцца самастойна, утвараючы асобныя сказы:
-
Pluvas. — Ідзе дождж.
Neĝas. — Ідзе снег.
Hajlas. — Ідзе град.
Tondras. — Грыміць гром.
-
- Такія дзеясловы называюцца безасабовымі.
-
17.2. Аднак у адрозненне ад беларускай мовы ў эсперанта могуць
ужывацца і безасабовыя выразы, якія звычайна складаюцца з
дапаможнага дзеяслова esti ў любым часе і прыслоўя,
прычым сам дзеяслоў, калі ён стаіць у цяперашнім часе, не
перакладаецца:
- estas varme — цёпла,
- але:
-
estis varme — было цёпла,
estos varme — будзе цёпла.